9 траўня 2026, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Сільчанка: Людзі хочуць дзейнічаць

4
Дзмітрый Сільчанка: Людзі хочуць дзейнічаць
ДЗМІТРЫЙ СІЛЬЧАНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Седзячы дома на кухні і цішком абмяркоўваючы ўладу, нічога не даб'ешся.

Пра гэта прэс-службе Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заявіў грамадскі актывіст і сталы ўдзельнік акцый пратэсту Дзмітрый Сільчанка, падводзячы вынікі гэтага года.

«Найважнейшым падзеяй гэтага года былі масавыя акцыі пратэсту. Добра, што акцыі былі, але нас павінна быць яшчэ больш, калі мы хочам быць пачутымі і ўплываць на сітуацыю ў краіне. Спадзяюся, што ў наступным годзе астатнія беларусы нарэшце зразумеюць, што седзячы дома на кухні і цішком абмяркоўваючы, «якая дрэнная ўлада», нічога не даб'ешся. Нельга проста спадзявацца на тое, што прыйдзе нейкая «апазіцыя» і ўсё зробіць за вас. Трэба самім выходзіць на акцыі пратэсту. Бо пакуль ты, да прыкладу, трасешся ад страху за сваё працоўнае месца і нікуды не выходзіш, можаш элементарна трапіць пад скарачэнне, сітуацыя ў эканоміцы – дрэнь», — заявіў актывіст.

Дзмітрый Сільчанка спадзяецца, што беларусы масава адзначаць Дзень Волі.

«Я спадзяюся, што на 100-годдзе БНР — Дзень Волі — збярэцца шмат людзей, але для гэтага трэба як мага больш агітацыі ў інтэрнэце і на вуліцы. Што да тактыкі, то, на мой погляд, людзям ужо надакучылі проста «акцыі для акцый» і шпацыры праспектам. Людзі хочуць дзейнічаць», — адзначыў ён.

Стаўленне беларусаў да пратэстаў мяняецца, мяркуе Дзмітрый Сільчанка.

«Калі раней было шмат людзей, якім напляваць і на пратэсты, і на тое, што адбываецца ў краіне, то цяпер такіх засталіся адзінкі. Тым жа, хто цікавіцца, але пакуль баіцца выходзіць на вуліцы, пара зразумець, што менавіта іх можа не выстарчыць для таго, каб чара вагаў пераважыла ў патрэбны момант», — заявіў актывіст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках