9 траўня 2026, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як міністр Жарко «развязаў» праблему кадравага дэфіцыту лекараў

26
Як міністр Жарко «развязаў» праблему кадравага дэфіцыту лекараў
ВАСІЛЬ ЖАРКО
ФОТА: TUT.BY

Нявыкананае абяцанне ніяк не паўплывала на кар'еру чыноўніка.

Як стала вядома напярэдадні, аднымі з найбольш запатрабаваных у наймальнікаў у Беларусі з'яўляюцца вакансіі медсясцёр і лекараў. Так, паводле звестак агульнарэспубліканскага банка вакансій, колькасць вакансій для лекара ў 90 разоў перавышае колькасць зарэгістраваных беспрацоўных, якія маюць гэтую спецыяльнасць, - 2269, для медыцынскіх сясцёр - у 54,4 разы, - 2446, піша gazetaby.com.

Навіна аб кадравым дэфіцыце лекараў і медперсаналу нагадала падзеі лета 2015 года. Тады аб аналагічнай праблеме заявіў Васіль Жарко, які займаў на той час пасаду міністра аховы здароўя. Паводле афіцыйных звестак, колькасць вакантных ставак пасад спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй на 1 студзеня 2015 склала 2080 з медыцынскай і 388 з фармацэўтычнай адукацыяй.

Тагачасны міністр паабяцаў: праблема кадравага дэфіцыту лекараў у 2015 годзе будзе практычна развязаная.

Не лішнім будзе нагадаць, што да таго моманту Жарко кіраваў міністэрства дзевяць гадоў, а значыць, меў непасрэднае дачыненне да таго, што адбываецца ў сферы медыцыны.

Але прайшоў год, і Мінпрацы апублікавала новыя несуцяшальныя звесткі: на 1 чэрвеня 2016 года ў Беларусі вакантнымі былі 1785 пасад лекара ў гарадах і 102 у сельскай мясцовасці, 2190 медсясцёр ў гарадах і 127 на сяле.

Здавалася б, вышэйшае кіраўніцтва краіны павінна было ацаніць здольнасці міністра выконваць свае абавязкі і дамагацца абяцанага, каб зрабіць адпаведныя высновы.

Але ў выніку Васіль Жарко, які так і не перамог кадравы дэфіцыт медыкаў, не паплаціўся кар'ерай. Больш за тое, да канца 2016 года ён сышоў...на павышэнне, атрымаўшы прызначэнне на пасаду віцэ-прэм'ера.

А тым часам у Літве

У кастрычніку гэтага года міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыга прапанаваў развязаць праблему недахопу медыкаў за кошт імігрантаў, паведамляе delfi.lt. З ягоных слоў, на заробкі ў краіну ўжо прыязджаюць беларусы і ўкраінцы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках