11 жнiўня 2026, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуцін баіцца за сваё жыццё

1
СМІ: Пуцін баіцца за сваё жыццё

Названыя прыкметы страху кіраўніка Крамля.

Расійскі дыктатар усё больш нервуецца з-за паспяховых удараў украінскіх беспілотнікаў, якія б'юць у самае сэрца Расіі, падрываючы эканоміку і пагаршаючы дэфіцыт паліва. Баючыся за ўласную бяспеку, Пуцін пачаў пазбягаць паездак у рэгіёны, куды патэнцыйна могуць даляцець дроны, піша брытанскае выданне Daily Star.

Падчас нядаўняга візіту ў Казань цэлыя вуліцы перакрывалі, а выкарыстанне электрасамакатаў забаранілі. Акрамя таго, дзеля бяспекі спалоханага прэзідэнта РФ на час яго знаходжання ў горадзе адключалі інтэрнэт.

Падобная гісторыя паўтарылася падчас прыпынку ў Сібіры: мясцовых жыхароў «пабалавалі» танным бензінам, але толькі пакуль у рэгіёне знаходзіўся Пуцін — як толькі яго самалёт узляцеў, цэны на паліва адразу падскочылі.

Паралельна ўнутры краіны Крэмль разгортвае новую хвалю рэпрэсій супраць усіх, хто адважваецца крытыкаваць уладу. Як мінімум 23 палітыкам забаранілі ўдзельнічаць у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах, а многіх з іх пасадзілі па абвінавачанні ў нібыта дэманстрацыі «экстрэмісцкай» сімволікі.

Нават даўнія прадстаўнікі так званай «сістэмнай апазіцыі» вымушаныя ратавацца ўцёкамі. Ветэран расійскай палітыкі Барыс Надзеждзін, якога рэжым доўгі час цярпеў, пакінуў краіну пасля пагроз уласнай бяспецы. Партыя «Яблоко» — адзіная, што адкрыта выступае супраць вайны, — цяпер і ўвогуле апынулася пад пагрозай поўнай забароны.

На гэтым фоне устрывожаны Пуцін надае ФСБ беспрэцэдэнтныя паўнамоцтвы — якраз у той момант, калі Украіна фактычна пераносіць вайну да парога Масквы. Так, нядаўна выбух у рэстаране на Кудрынскай плошчы забраў жыцці пяці чалавек, а ў выніку падрыву замінаванага аўтамабіля сур'ёзна пацярпеў адзін з вядучых расійскіх вытворцаў беспілотнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках