Украіна перадала ЗША прапановы па аказанні ціску на Расію
1- 11.08.2026, 22:19
Зяленскі распавёў падрабязнасці.
Украінская перамоўная група перадала Злучаным Штатам прапановы адносна далейшых дзеянняў, закліканых узмацніць ціск на Расію і прыблізіць завяршэнне вайны.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у відэазвароце у аўторак, 11 жніўня.
Паводле слоў украінскага прэзідэнта, ён атрымаў даклад ад перамоўнай групы пра ход перамоваў з амерыканскім бокам.
«Мы перадалі амерыканскаму боку нашы прапановы», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт адзначыў, што ЗША могуць дапамагчы Украіне ўзмацніць абарону, перш за ўсё ў сферы супрацьпаветранай абароны. У той жа час Кіеў разлічвае, што Вашынгтон будзе выкарыстоўваць свой уплыў для ціску на Маскву, каб змяніць яе падыход і не дапусціць далейшага зацягвання вайны.
«Амерыка можа і дапамагчы нашай абароне — перш за ўсё сродкамі СПА, — і аказаць ціск на Расію, каб планы змяніліся, каб рыхтаваць завяршэнне вайны, а не яе зацягванне», — падсумаваў Зяленскі.