11 жнiўня 2026, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў пра планы Пуціна на восень

1
Зяленскі распавёў пра планы Пуціна на восень

Прэзідэнт Украіны падзяліўся інфармацыяй з дакладу ГУР.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны пацвярджае, што Расія рыхтуе мабілізацыю на восень. Яна павінна адбыцца пасля імітацыі парламенцкіх выбараў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас вячэрняга відэазвароту ў аўторак, 11 жніўня.

«Быў даклад ГУР МА — Алега Івашчэнкі — пра падрыхтоўку расійскай мабілізацыі. Усё пацвярджаецца ўнутранымі расійскімі дакументамі: яны гатуюць яе на восень, якраз пасля імітацыі парламенцкіх выбараў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт кажа, што план расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна не надта складаны: ён хоча паказаць, быццам расіяне падтрымліваюць вайну. Зяленскі адзначыў, што ўсе партыі, дапушчаныя да выбараў на дадзены момант, так ці інакш выступаюць супраць міру.

«А затым, пасля так званых выбараў, плануецца дадатковая хуткая мабілізацыя некалькіх сотняў тысяч расіян да канца года, плюс яшчэ столькі ж — на наступны год. Гэта — у дадатак да набору, які яны спрабуюць выканаць па кантрактах», — паведаміў ён.

Чытайце таксама:

Армія РФ «не праглыне» 800 тысяч. Палітолаг распавёў, колькі яшчэ вайскоўцаў і як Крэмль зможа набраць без афіцыйнай мабілізацыі

Кіраўнік дзяржавы заяўляе, што штомесячныя страты расійскага кантынгенту на тэрыторыі Украіны складаюць не менш за 30 тысяч чалавек, прычым 60% з іх — загінулыя. Зяленскі адзначыў, што агульная колькасць расійскай акупацыйнай арміі паступова скарачалася дзякуючы актыўным дзеянням Сілаў абароны і, перадусім, выкарыстанню дронаў.

Цяпер, паводле слоў прэзідэнта Украіны, Пуцін лічыць, што дадатковая мабілізацыя і прыцягненне вайскоўцаў з Паўночнай Карэі дазволяць яму зацягваць вайну і нарошчваць расійскую штурмавую актыўнасць.

«Мы рыхтуемся да ўласных актыўных дзеянняў, да таго, каб максімальна ўскладніць Расіі рэалізацыю такіх планаў. Я паставіў перад нашымі разведкамі і спецыяльнымі службамі Украіны адпаведныя задачы», — дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках