Самалёт «Белавія» прыляціць у Менск з Барыспаля з затрымкай больш чым на пяць гадзін
3- 22.12.2017, 14:34
- 18,042
Самалёт спазняецца праз надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Кіева.
Самалёт "Белавія" прыляціць сёння ў Менск з кіеўскага аэрапорта Барыспаль з затрымкай больш чым на 5 гадзін, паведамляе БелТА. У "Белавія" распавялі пра падрабязнасці сённяшняга палёту ў Кіеў.
Пасадка паветранага судна, які выконваў рэйс В2 842 маршрутам Менск-Кіеў (аэрапорт Барыспаль) 22 снежня, прайшла «ў штатным рэжыме».
Пасля пасадкі самалёта, падчас рулення і сыходу з узлётна-пасадачнай паласы на рулёжную дарожку, пярэдняе шасі паветранага судна часткова закранула грунт, у сувязі з чым камандзір экіпажа прыняў пастанову спыніць рух.
Пасажыры былі дастаўленыя ў тэрмінал на перон аўтобусамі для атрымання багажу і праходжання памежнага і мытнага кантролю. Ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў.
Па пасажыраў, якія ляцяць з Барыспаля ў беларускую сталіцу, адпраўлены рэзервовы борт. Чаканы час вылету з Кіева ў Менск запланаваны на 15.40. Прылёт намечаны на 16.50 (паводле раскладу павінен быў быць аб 11.20).