ISW: ЗСУ ўзялі пад кантроль населены пункт у Курскай вобласці
- 22.11.2026, 16:52
Украінскія сілы зноў зайшлі на тэрыторыю Расіі.
Украінскія вайскоўцы, магчыма, захапілі населены пункт Новы Путь у Курскай вобласці Расіі, размешчаны менш чым за кіламетр ад міжнароднай мяжы.
ЗСУ таксама працягваюць утрымліваць пазіцыі на паўднёвы захад ад Глушкова ў Курскай вобласці, паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Аднак гэтыя даныя не сведчаць пра аднаўленне ўкраінскай ваеннай аперацыі на тэрыторыі рэгіёна.

Паводле ацэнак аналітыкаў, расійскія і ўкраінскія войскі рэгулярна праводзяць абмежаваныя трансмежавыя аперацыі па пранікненні ў гэтым раёне.
На дадзены момант украінскае камандаванне не пракаментавала сітуацыю ў населеным пункце Новы Путь на Куршчыне.