12 траўня 2026, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курт Волкер: Санкцыі супраць Расеі павінны захоўвацца

3
Курт Волкер: Санкцыі супраць Расеі павінны захоўвацца
Курт Волкер

Спецпрадстаўнік ЗША па Украіне заявіў, каб спыніць вайну на Данбасе, трэба працягваць санкцыйны ціск на РФ.

Санкцыі ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі за яе вайсковую агрэсію ва Украіне павінны захоўвацца. Пра гэта спецыяльны прадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер паведаміў выданню La Stampa, паведамляе liga.net.

Ён назваў абсалютна памылковым уражанне пра тое, што крызіс на ўсходзе Украіны заціх. «2017 год стаў самым жорсткім. Парушэнні рэжыму спынення агню пачасціліся, у той час як колькасць забітых мірных жыхароў стала самай высокай з пачатку сутыкненняў. Да гэтага дадаўся крах эканомікі і інфраструктуры», - сказаў Волкер.

Неабходна, каб санкцыі заставаліся ў сіле да моманту, пакуль існуюць прычыны, па якіх яны былі ўведзеныя, падкрэсліў ён. Захаванне менскіх пагадненняў з'яўляецца найважнейшай умовай зняцця санкцый, дадаў Волкер.

Учора, 23 снежня, тэлеканал ABC News са спасылкай на чатыры крыніцы ў Дзярждэпартаменце ЗША паведаміў, што прэзідэнт Дональд Трамп хутка абвесціць аб адабрэнні ім плана продажу процітанкавых комплексаў Украіне, уключаючы сістэмы Javelin.

Намеснік міністра замежных спраў краіны-агрэсара Сяргей Рабкоў заявіў, што ЗША ў «пэўным сэнсе пераступілі рысу», абвясціўшы пра намер перадаваць Украіне ўзбраенне прамога паражальнага дзеяння і пастаўкі зброі могуць прывесці «да новых ахвяр» у Данбасе.

Сенатара Джон Макейн у сваёй заяве выказаў меркаванне, што пастаўка ЗША абарончай зброі Украіне паспрыяе дасягненню міру ва Украіне.

Рада Еўрапейскага звязу 21 снежня падоўжыла сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць РФ на чарговыя паўгода - да 31 ліпеня 2018 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках