Як будуць працаваць менскія крамы і рынкі ў святочныя дні
3- 30.12.2017, 21:30
- 22,229
У навагоднюю ноч да 4 раніцы будзе працаваць «Калядны кірмаш» на пляцоўцы ля Палаца рэспублікі.
31 снежня і 7 студзеня харчовыя і нехарчовыя крамы сталіцы будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня. Пра гэта паведамляе галоўная ўправа харчовага рынку Менгарвыканкама, піша tut.by.
Супер- і гіпермаркеты будуць заканчваць сваю працу не раней за 22.00 - у такім рэжыме яны працуюць з 15 снежня да 7 студзеня. У навагоднюю ноч да 4 раніцы будзе працаваць «Калядны кірмаш» на пляцоўцы каля Палаца рэспублікі. Там можна будзе набыць навагоднія падарункі, сувеніры, прысмакі, свежую выпечку, глінтвейн і іншыя тавары.
1 студзеня харчовыя крамы будуць працаваць з 10.00 да 18.00, у нехарчовых крамах выходны.
Сталічныя рынкі 31 снежня працуюць у рэжыме працоўнага дня. 1 студзеня выходны для ўсіх рынкаў горада. 2 студзеня не працуюць рынкі «Тутэйшы» (Партызанскі праспект, 99), «Серабранка» (Пляханава, 89), «Маскоўскі» (праспект Газеты «Звязда», 16), «Малінаўка» і Maxsimus (Ясеніна, 76). Астатнія будуць працаваць у звыклым рэжыме.
7 студзеня будуць зачыненыя рынкі «Тутэйшы», «Велазаводскі» (зав.Рабочы, 5), «Маскоўскі».
Рынкі «Камароўскі» і «Ждановічы» з 2 да 7 студзеня працуюць паводле графіка працоўнага дня.