9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Целы расіян укладуць у тры ярусы»

«Целы расіян укладуць у тры ярусы»
Ілюстрацыйнае фота

Z-блогер папярэдзіў Расію пра катастрофу.

Вядомы расійскі Z-блогер, «раззлаваны патрыёт» Максім Калашнікаў апублікаваў пост, які амаль гучыць як антываенны. Пра гэта паведамляе «Дыялог».

Паводле слоў Калашнікава, спробы Расіі прарвацца да Дняпра абыдуцца ёй велізарнай крывёю. Ён параўнаў так званую «СВА» з Вялікай Айчыннай вайной, адзначыўшы, што ў цяперашняй кампаніі няма зразумелых мэтаў, а тэмпы прасоўвання занадта павольныя. Блогер таксама канстатаваў, што расійская армія няздольная захапіць значныя тэрыторыі Украіны.

«Пры такім стылі вядзення БД (баевых дзеянняў – рэд.), пры няздольнасці заваяваць панаванне ў паветры і нават ізаляваць авіяцыяй лакальныя ўчасткі фронту мы проста захлынёмся ў крыві, пакуль дасягнем Дняпра. Целы ўкладзём у тры ярусы. Бо дзейнічаць пяхотай супраць дронаў – гэта гекатамбы», – паскардзіўся Z-патрыёт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲