12 траўня 2026, aўторак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Такога года яшчэ ў нас не было

10
Генадзь Фядыніч: Такога года яшчэ ў нас не было
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Пратэсты - гэта толькі пачатак салідарных дзеянняў людзей.

Лідар незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў аб выніках 2017 года сайту praca-by.info:

- У гэтым годзе на РЭП выпалі сур'ёзныя выпрабаванні. І я кажу не пра ператрусы і крымінальная справы. Гэта, на мой погляд, другараднае. Сапраўднае выпрабаванне - гэта праверка на трываласць арганізацыі, у якую сёння пачынаюць верыць людзі. Ці зможам мы абараніць інтарэсы чалавека, які прыходзіць да нас са сваімі праблемамі? І ў гэтым кірунку мінулы год у нашаму прафзвязу акурат удалы. Інфармацыя аб працы прафзвязных актывістаў, парады і кансультацыі нашых юрыстаў - у гэтым годзе як ніколі былі запатрабаваныя людзьмі. І я хачу сказаць шчыры дзякуй нашым актывістам і валанцёрам: нягледзячы на тое, што даводзіцца працаваць, будучы ў зусім іншай вагавай катэгорыі, чым Федэрацыя прафзвязаў Беларусі, а працы рабіць - не менш, тым не менш, актывісты і валанцёры знаходзяць у сабе сілы гаварыць пра РЭП, і людзі да іх прыслухоўваюцца. У гэтым годзе мы прынялі новых сябраў прафзвязу - амаль 500 чалавек. Такога года ў нас яшчэ не было. Большасць людзей цяпер знаходзяць нас дзякуючы сацыяльным сеткам і сайту. Няма такога дня - не зманю - каб не было званкоў з пытаннем: «Як уступіць у РЭП?» І апошнім часам званкі змяніліся. Звычайна па дапамогу ў РЭП звярталіся, а цяпер пытаюцца: «Як я магу дапамагчы РЭПу?»

Мы зрабілі ўсё, што маглі, але далёка не ўсё, што хацелі. Год паказаў, што вакол нас шмат праблем, якія датычацца многіх людзей.

Што не атрымалася? На жаль, не да канца выпрацавана пачуццё салідарнасці: калі ў аднаго-двух чалавек праблемы, то іх павінны падтрымаць сотні! Тады людзям лягчэй пераносіць цяжкасці і верыць, што яны не адны ў складанай сітуацыі. Мы над гэтым будзем працаваць, але фармаванне салідарнасці - праца не аднаго дня.

Вядома, ад будучага года мы не чакаем такога дабрабыту, які сёння існуе ў дзяржаўнай прэсе або на словах чыноўнікаў. Для кардынальнага паляпшэння ўзроўню жыцця людзей няма ніякіх перадумоў. За гэта трэба будзе змагацца і знаходзіць тыя кірункі работы, якія блізкія людзям працы, пенсіянерам - і ўсім тым людзям, якія паверылі, што разам мы зможам значна больш, чым паасобку.

Экспэрты кажуць, што «мяняецца беларускае грамадства». Я б не сказаў, што яно значна мяняецца. Хваля пратэстаў праз дэкрэт №3 - гэта не паказчык, насупраць якога можна паставіць птушачку і сказаць: «Мы гэтага дасягнулі». Пратэсты - гэта толькі пачатак салідарных дзеянняў людзей, якіх даняла гэтая сітуацыя жабрацтва, у якой сёння жывуць многія. Самая важная «палітыка» на сёння - гэта падвышэнне ўзроўню жыцця людзей працы, і ў гэтым кірунку мы будзем працаваць. Менталітэт нашых людзей мы ведаем: яны пад пустымі заклікамі на плошчу не пойдуць. Людзі павінны ведаць, для чаго яны выходзяць; павінны быць упэўнены, што кожны крок набліжае развязанне іх праблем.

А тое, што актыўнасць грамадства вырасла - у гэтым я не сумняваюся. Пра гэта кажа процьма фактаў, і ў тым ліку - уступленне ў прафзвяз не для атрымання дапамогі, а свядома, з думкай пра тое, што я хачу тут быць, разам з такімі, як я.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках