8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ збілі расійскі «НЛА»

ЗСУ збілі расійскі «НЛА»

Відэафакт.

Пілоты Wormbusters са складу 414-й брыгады «Птушкі Мадзяра» збілі незвычайны расійскі дрон «Князь Уладзімір Святаславіч». Відэа збіцця апублікавалі на старонцы брыгады ў Facebook.

«Што гэта было? Напэўна, НЛА! Ні з таго ні з сяго… А не, стоп, усё ж такі ўпала», — гаворыцца ў паведамленні.

Як піша «Мілітарны», пілотам удалося збіць адносна новы расійскі ўдарны дрон з характэрным кольцавым крылом вакол корпуса. Гэты дрон быў распрацаваны расійскім навукова-вытворчым цэнтрам «Ушкуйнік».

У выданні падзяліліся, што «КВС» пабудаваны на базе 10-цалёвай рамы і ствараўся для нанясення удараў на сярэдніх дыстанцыях. Кольцавае крыло павінна спалучаць вертыкальны ўзлёт з больш эканамічным гарызантальным палётам.

Дрон распрацаваў расійскі навукова-вытворчы цэнтр «Ушкуйнік». Паводле звестак «Мілітарнага», «КВС» пабудаваны на базе 10-цалёвай рамы і ствараўся для нанясення удараў на сярэдніх дыстанцыях. Кольцавае крыло павінна спалучаць вертыкальны ўзлёт з больш эканамічным гарызантальным палётам.

Дадатковую пад'ёмную сілу стварае эфект накіравання паветранага патоку ўніз пры праходжанні праз замкнёны контур крыла. Гэты эфект узмацняецца з павелічэннем кута атакі.

Дальнасць палёту дрона — каля 50 кіламетраў. Яго карысная нагрузка супастаўная з дроном «Князь Вандал Ноўгарадскі», то бок баявая частка мае масу да 3 кілаграмаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲