26 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП з Магілёва: Мы ўсе вялікая сям'я, у адзінстве наша сіла

2
ІП з Магілёва: Мы ўсе вялікая сям'я, у адзінстве наша сіла
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Раздзела не павінна існаваць - усе мы беларусы і змагары за сваю краіну.

«Калі разгледзець падрабязна тыя фактары, якія размяжоўвалі наша грамадства, то можна знайсці спосаб аб'яднаць людзей», - напісала ў «Фэйсбуку» прадпрымальніца з Магілёва і грамадская актывістка Вольга Тышкевіч.

«Першы фактар - гэта знаходжанне на пэўнай тэрыторыі. Адна частка беларусаў ездзіць на закупы ў краіны ЕЗ, другая ў Расею. Таксама многія знаходзяць працу або на Захадзе, або на Усходзе.

Прычынай гэтага з'яўляецца эканамічная сітуацыя ў Беларусі, дзе людзям танней абыходзяцца паездкі ў Польшчу, чым набыткі ва ўласнай краіне. І пабачыўшы, як жывуць людзі ў краінах ЕЗ, беларусы хочуць для сваёй краіны такога жыцця, дзе дзяржава клапоціцца пра сваіх грамадзян.

Таксама назіраецца, што людзі, якія працуюць у Расеі, бачаць, што свабоды нават там больш, чым у Беларусі: не знішчаюць павальна бізнэс, не лезуць у кішэню да простага насельніцтва.

Але ўсе тыя ўмовы, якія мы бачым у суседзяў, магчымыя і ў нашай краіне. І наша агульная мэта - зрабіць Беларусь жывой. Гэта трэба памятаць кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Ніхто, акрамя нас, не навядзе парадку ў нашым агульным доме. Мы ўсе - вялікая сям'я. Раздзела не павінна існаваць - усе мы беларусы і змагары за сваю краіну.

Таму што Беларусь наш агульны родны дом! У адзінстве наша сіла. За жывую незалежную, непадзельную Беларусь!»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках