26 красавiка 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія гарналыжнікі і снаўбардысты наважылі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

17
Расейскія гарналыжнікі і снаўбардысты наважылі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

«Ехаць усё адно трэба», - заявілі спартоўцы.

Бюро прэзідыума Федэрацыі гарналыжнага спорту і снаўборду Расеі прыняло пастанову аб удзеле спартоўцаў у Зімовай Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пра гэта паведаміў прэзідэнт арганізацыі Леанід Мельнікаў, паведамляе РБК са спасылкай на ТАСС.

З ягоных слоў, чальцы прэзідыума прынялі пастанову аднагалосна. Мельнікаў адзначыў, што пратакол пасяджэння быў адпраўлены ў Алімпійскі камітэт Расеі (АКР).

Прэзідэнтка Федэрацыі саннага спорту Расеі Наталля Гарт распавяла, што спартоўцы расейскай нацыянальнай каманды ў санным спорце ў суботу, 9 снежня, правялі сход і аднагалосна прагаласавалі за ўдзел у Алімпіядзе. Яна адзначыла, што на гэты момант расейскія саначнікі знаходзяцца на этапе Кубка свету ў Канадзе.

«Так, нам будзе вельмі цяжка і крыўдна выступаць там не пад расейскім сцягам, але ехаць усё адно трэба. Будзем даводзіць моц расейскага спорту», - адзначыла Гарт.

У сваю чаргу, Федэрацыя бобслея Расеі прыняла пастанову рэкамендаваць расейскім спартоўцам узяць удзел у Зімовых Гульнях, заявіў прэзідэнт гэтай спартовай арганізацыі Аляксандр Зубкоў. З ягоных слоў, пастанову аб тым, ці ўдзельнічаць у Алімпіядзе, павінны прыняць самі спартоўцы на сваіх сходах.

У аўторак, 5 снежня, выканкам Міжнароднага Алімпійскага Камітэта (МАК) пазбавіў сяброўства АКР. МАК дазволіў браць удзел у Гульнях расейскім спартоўцам, але толькі пад алімпійскім сцягам. Падчас Алімпіяды будзе забаронена дэманстраваць расейскую атрыбутыку, у тым ліку сцяг і герб, а таксама выконваць расейскі гімн.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках