26 красавiка 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску выявілі фрэскі 18-га стагоддзя

2
У Віцебску выявілі фрэскі 18-га стагоддзя

Фрэскі адкрылі падчас работ у галоўным корпусе былога будынка базыльянскага манастыра.

У галоўным корпусе былога будынка базыльянскага манастыра ў Віцебску выяўленыя фрэскі другой паловы XVIII стагоддзя.

Фрэскі знайшлі ў памяшканні былой цёплай царквы пад некалькімі пластамі алейнай фарбы, якой пакрываліся сцены ў будынку, дзе да апошняга часу размяшчаўся станка-інструментальны каледж, пра гэта паведаміў у сацыяльных сетках архітэктар Яўген Калбовіч. У 2017 годзе гэты будынак перадалі гімназіі №1 і пачалася падрыхтоўка да яго рэканструкцыі, піша news.vitebsk.cc.

Акрамя фрэсак на столі будынка пры расчыстцы адкрыўся роспіс, выкананы ў тэхніцы грызайль - гэты тып дэкаратыўнага жывапісу выкарыстоўваўся для імітацыі скульптурных барэльефаў, ці архітэктурных формаў.

Каменныя дамы базыльянскага манастыра будаваліся з 1743 да 1785 года, акрамя памяшканняў манахаў у ім знаходзілася і школа для дзяцей шляхты. У 1799 годзе на загад расейскага імператара Паўла I манастыр і сабор пры ім былі перададзеныя ў падпарадкаванне праваслаўным.

Пасля закрыцця каледжа на будынак прэтэндавалі некалькі розных арганізацый, у тым ліку - Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Галоўны корпус манастыра захаваўся ў перабудаваным выглядзе - ён быў значна пашыраны і страціў дах у стылі барока.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках