28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаінспектары падрыхтавалі «сюрпрыз» для кіроўцаў

20
Аўтаінспектары падрыхтавалі «сюрпрыз» для кіроўцаў

Дзяржаўная аўтаінспекцыя дадаткова праверыць транспарт, які належыць арганізацыям ды індывідуальным прадпрымальнікам.

У Менску 2 снежня а 16.40 каля дома №65 на праспекце Пераможцаў кіроўца 1962 года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі ЗІЛ, учыніў наезд на асоб, што пераходзілі праезную частку дарогі на дазвольны сігнал святлафора: 11-гадовую дзяўчынку, якая ў выніку наезду загінула на месцы здарэння і жанчыну 1985 года нараджэння, якая атрымала цялесныя пашкоджанні, але пасля медыцынскай дапамогі была адпушчаная дахаты. Паводле папярэдніх звестак ДТЗ адбылося з прычыны няспраўнасці гамавальнай сістэмы транспартнага сродку, піша slutsk24.by.

У сувязі з гэтым, з 10 да 30 снежня Дзяржаўная аўтаінспекцыя, у Менскай вобласці праводзіць дадатковыя захады для прафілактыкі ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў, якія належаць арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія выконваюць паслугі ў сфэры перавозкі пасажыраў і тавараў.

Падчас акцыі будзе ўзмоцнены нагляд за выкананнем кіроўцамі транспартных сродкаў Правілаў дарожнага руху, у тым ліку перавозкі пасажыраў і тавараў, фізічнага стану кіроўцаў, тэхнічнага стану транспартных сродкаў перад выездам на лінію і своечасовага праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду кіроўцамі транспартных сродкаў.

Да парушальнікаў будуць ужывацца строгія захады адміністрацыйнага спагнання ў адпаведнасці з заканадаўствам.

А таксама супрацоўнікі ДАІ абследуюць наземныя пешаходныя пераходы, размешчаныя на магістральных вуліцах населеных пунктаў і аўтамабільных дарогах з мэтай маніторынгу за дарожным становішчам на іх.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках