26 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Наваградскі «Кубак Ядзвігі» выставілі ў Эрмітажы

7
Фотафакт: Наваградскі «Кубак Ядзвігі» выставілі ў Эрмітажы

Кубак мог быць на каранацыі Міндоўга.

Упершыню для публічнага агляду прадстаўлена шкляніца з выразанымі фігурамі грыфона, льва і дрэва жыцця. Кубак мог быць на каранацыі Міндоўга, - піша ў «Фэйсбуку» гісторык Мікалай Нікалаеў.

Спадар Нікалаеў адзначае, што да сёння ў свеце захавалася 12 падобных рэчаў. Кажуць, што некалі ўсе яны належалі кананізаванай пасля смерці каралеве Ядзвіге і вада ў іх ператваралася ў віно. Адсюль і нямецкая назва серыі — Hedwigsglaser, «шкло Ядзвігі». Такога тыпу разныя келіхі і чары з’явіліся ў Еўропе ў часы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Аттона II.

У Брытанскім музеі гэтыя шкляныя келіхі ставяць у шэраг першай сотні самых важных твораў матэрыяльнай культуры Еўропы. Наш знайшла на Наваградскім замку экспедыцыя Ф.Д. Гурэвіч і перадала для вывучэння ў Эрмітаж. Атрыбутацыю чары зрабіла Рыпсімэ Мікаэлаўна Джанпаладзян — маці цяперашняга дырэктара Эрмітажа Міхаіла Піатроўскага (памерла ў 2004 г.).

У экспазіцыі келіх паставілі ў асобную вітрыну.

«Сёння бачыў гэту рэліквію першы раз: ніколі не думаў, што ён такі вялікі...», - дадаў спадар Нікалаеў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках