26 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску адкрылася незвычайная выстава

У Пінску адкрылася незвычайная выстава
ФОТА: MEDIA-POLESYE.BY

У Пінскім музеі Беларускага Палесся пачала функцыянаваць выстава «Экспэрыментус».

Вечны рухавік, мост Леанарда да Вінчы, шпулька Цеслы, арфа з лазернымі струнамі і мноства розных прыбораў і галаваломак прадстаўлены ў экспазіцыі, якая адкрылася, паведамляе media-polesye.by.

Са слоў супрацоўнікаў музея, гэтыя прыборы і прылады паказваюць, з пункту гледжання фізікі, прыроду розных з'яў і прынцыпы працы розных прылад. Усе экспанаты можна чапаць, браць у рукі, круціць, націскаць. Гэта значыць, кожны наведвальнік выставы можа адчуць сябе сапраўдным даследчыкам.

Паглядзець і пакратаць экспазіцыю «Экспэрыментуса» можна да канца сакавіка.

ВЕЛІЗАРНАЕ КРЭСЛА, АДЗІН З ЭКСПАНАТАЎ ВЫСТАВЫ, СУСТРАКАЕ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ЛЯ ЎВАХОДУ Ў МУЗЕЙ
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках