26 красавiка 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электрамабіль

43
Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электрамабіль
Фота: onliner.by

Кошт аўтамабіля будзе ўдвая большы за свой бензінавы аналаг.

Беларускі электрамабіль будзе прыблізна ўдвая даражэйшы за бензінавы аналаг «Белджы». Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» распавёў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Сяргей Паддубка, паведамляе Белта.

Сяргей Паддубка нагадаў, што ва ўсім свеце электрамабілі нятанныя. Напрыклад, у Кітаі сярэдняе аўто каштуе $13 тыс., а яго электрычны аналаг — $32 тыс. «Адкуль бярэцца такі кошт? Да кошту аўто дадаецца кошт накапляльніка, гэта самы дарагі элемент. Не менш важная складнік — рухавік, для вытворчасці якога патрэбныя імпартныя рэдказямельныя матэрыялы», — растлумачыў ён.

«Наш электрамабіль, вядома, калі параўноўваць яго з цаной бензінавага аналага «Белджы», таксама будзе даражэйшы. Мы плануем, што прыблізна ўдвая (базавая версія Geely SC7, на базе якой будзе пабудаваны электрамабіль, каштуе 19 000 рублёў — Заўв). Але гэта будзе яшчэ залежыць ад серыі: чым яна будзе большая, тым цана ніжэйшая», — адзначыў Сяргей Паддубка.

У Акадэміі навук таксама распавялі пра хуткасць зарадкі і аб'ём батарэі беларускага электрамабіля. «Мы заклалі прабег не менш за 100 км пры хуткасці да 90 кіламетраў у гадзіну, гэта значыць з улікам напружанага гарадскога руху. Што тычыцца стоадсоткавай зарадкі, гэта запатрабуе 3-4 гадзіны. Так, шмат. Але ці трэба кожны раз зараджаць машыну цалкам? Гэта досыць зрабіць адзін раз у дзень у начны час. У астатні час — хуткая падзарадка. Для зарадкі на 85% спатрэбіцца ўсяго блізу паўгадзіны», — дадаў Сяргей Паддубка.

Эксперыментальны ўзор беларускага электрамабіля будзе выраблены ў 2017 годзе. Масавая вытворчасць электрамабіляў на базе прадпрыемства «Белджы», плануецца да 2019 года.

Сёння стала вядома пра пачатак тэставай зборкі новага «Тэсла», кошт перадавога электрамабіля складзе блізу $35 тысяч.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках