27 красавiка 2024, Субота, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі камбінат запакаваў мужчынскія шкарпэткі ў кансервавыя бляшанкі

39
Берасцейскі камбінат запакаваў мужчынскія шкарпэткі ў кансервавыя бляшанкі

Аўтары «крэатыўнай» ідэі прапануюць потым што-небудзь пакласці або наліць у пустую банку.

Берасцейскі панчошны камбінат выпусціў лімітаваную серыю мужчынскіх шкарпэтак, упакаваных у кансервавыя банкі, паведамляе tut.by.

Шкарпэткі ў банках выпусцілі абмежаванай серыяй 3 тысячы штук і прымеркавалі да савецкага «свята» 23 лютага. Як адзначылі на прадпрыемстве, спакаваць важны элемент мужчынскага гардэроба ў кансервавую «абгортку» таксама наважылі з практычных меркаванняў:

«Герметычная ўпакоўка захавае шкарпэткі вашага мужчыны сухімі пры ўсякіх варунках надвор'я. А ў пустую банку потым можна што-небудзь пакласці або наліць».

Напярэдадні свята новая серыя карыстаецца попытам у пакупніц. У некаторых фірмовых крамах БЧК, куды паступіла партыя, тавар скупілі ў першы дзень продажаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках