27 красавiка 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: 25 сакавіка выйдзем плячом да пляча на Плошчу

19
Леанід Кулакоў: 25 сакавіка выйдзем плячом да пляча на Плошчу
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Абавязак кожнага беларуса – расказаць пра акцыю ўсім сваім знаёмым.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org распавёў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

- Ці бралі вы ўдзел у Маршы абураных беларусаў? Якія ў вас ўражанні, эмоцыі, пасля гэтай акцыі?

- Ды я быў, хоць мяне ніяк не закрануў гэты дэкрэт, я працую, спраўна плачу падаткі. Але я выйшаў падтрымаць тых, каго несправядліва запісалі ў «дармаеды». На самай справе было выдатна, атмасфера была радасная, людзі ўсміхаліся адзін аднаму. Сярод якіх выйшлі на акцыю, перамаглі свой страх, было шмат новых асоб. Я застаўся задаволены, гэты Марш — сведчанне перамогі ў першую чаргу над сабой. Беларусы паказалі сваю салідарнасць і кінулі выклік уладам.

- Скажыце, чаму важна выйсці на акцыю 25 сакавіка?

- У першую чаргу 25 сакавіка гэта Дзень Волі, свята свабодных людзей. Што тычыцца непасрэдна акцыі, гэта не працуе так, што ты выйдзеш адзін раз і ўсё. Адседзецца не атрымаецца. Грамадства больш не гатова мірыцца з бязмежжам. Людзі павінны кансалідавацца і паказаць уладам, што мы іх не баімся. Што ўсё ж такі ўлада для народа, а не наадварот.

- Што б вы хацелі сказаць беларусам у сувязі з акцыяй 25 сакавіка?

- Я хацеў бы звярнуцца да беларусаў, якія выйшлі на вуліцы ўпершыню. Вы павінны расказаць усім сваім знаёмым пра акцыі. Няма чаго баяцца. Мы павінны выйсці плячом да пляча, каб кожны адчуваў падтрымку адзін аднаго. Выходзьце, не бойцеся, перамога будзе за намі!

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках