28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК адправіў Лукашэнку рэзалюцыю Маршу абураных беларусаў

56
БНК адправіў Лукашэнку рэзалюцыю Маршу абураных беларусаў
Фота: svaboda.org

На акцыі пратэсту 17 лютага былі аднагалосна прынятыя патрабаванні да ўладаў.

«Сёння адправілі адной персоне заказным лістом наступныя дакументы», - паведаміў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«Лукашэнку А. Р.

Згодна з даручэннем і паўнамоцтвамі, дадзенымі нам удзельнікамі Маршу абураных беларусаў, накіроўваем для рэагавання прынятую імі Рэзалюцыю.

РЭЗАЛЮЦЫЯ

удзельнікаў Маршу абураных беларусаў

Мы, удзельнікі Маршу абураных беларусаў, рашуча патрабуем ад улады:

1. Скасаваць ганебны Дэкрэт №3 ад 02.04.2015 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства».

2. Спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва, абкраданне пенсіянераў, павышэнне пенсійнага ўзросту, рост платы за камунальныя паслугі.

3. Вярнуць народу свабодныя, справядлівыя выбары.

Мы даручаем абраным намі прадстаўнікам давесці гэтыя патрабаванні да ўлады, пачаць з ёй перамовы, наладзіць кантроль за выкананнем нашых патрабаванняў.

У выпадку, калі на працягу месяца, да 17 сакавіка 2017 года ўлада не зробіць рэальных крокаў для выканання волі народа, мы прадпрымем новыя калектыўныя дзеянні, падрыхтоўку якіх даручаем нашым прадстаўнікам.

Улада - народу!

Менск, 17 лютага 2017 года.

Афнагель Я. І.

Някляеў У. П.

Севярынец К. П.

Статкевіч М. В.

Фядыніч Г. Ф.»

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках