26 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва хоча падключыць Мэркель да кампаніі супраць БелАЭС

4
Літва хоча падключыць Мэркель да кампаніі супраць БелАЭС

Стасункі Беларусі і ЕЗ павінны разглядаецца праз прызму Астраўца.

Прэм'ер Літвы Саўлюс Сквярняліс падчас сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне мае намер абмеркаваць сінхранізацыю электрасетак Балтыйскіх краін з Заходняй Еўропай, а таксама бяспеку Беларускай атамнай станцыі (БАЭС) у Астраўцы, паведамляе «Интерфакс».

Як заявіў агенцтву BNS літоўскі прэм'ер, Нямеччына можа павысіць важнасць праблемы БелАЭС у парадку працы Еўразвязу. Ён таксама ўважае, што Бэрлін можа паўплываць на Польшчу з тым, каб яна спрыяла імкненню Балтыйскіх краін адключыцца ад расейскага кола ліній электраперадачы.

«Нямеччына цяпер з'яўляецца адным з лідараў у еўрапейскай супольнасці, асабліва пасля Brexit цэнтр лідарства сканцэнтруецца тут. Гэта не праблема адной толькі Літвы і Беларусі. Ведаючы пра магчымасці і ўплыў Нямеччыны ў Еўракамісіі, Еўрапарламенце, гэта не толькі маральная падтрымка. І выразны сігнал аб тым, што мы павінны вырашаць пытанні эканамічных і палітычных стасункаў паміж дзяржавамі ЕЗ і Беларуссю праз прызму Астраўца, а гэта было б зусім іншым пунктам апоры», - сказаў ён.

З ягоных слоў, гэтую праблему варта вынесці на рэгіянальны ўзровень, каб яна не заставалася праблемай адной толькі Літвы. Сквярняліс сцвярджае, што ў гэтым кантэксце вельмі важная і сінхранізацыя ЛЭП краін Балтыі з Заходняй Еўропай.

«Датуль, пакуль мы знаходзімся ў сетцы сінхранізацыі Усходу ці Расеі, гэтая электраэнэргія будзе паступаць да нас праз каго заўгодна і адкуль заўгодна. Калі мы хочам гаварыць пра рэальны байкот электраэнэргіі з небяспечных станцый трэціх краін, мы павінны вырашыць пытанне сінхранізацыі. Тады мы зможам кантраляваць і назіраць, адкуль на рынак Балтыйскіх краін або Еўропы трапляе электраэнэргія», - дадаў прэм'ер.

Ён прызнаў, што для рэалізацыі сінхранізацыі з Захадам патрэбныя і палітычныя пастановы польскага боку.

«Нямеччына магла б падтрымаць гэты праект. Польшча ў якасці аргументу дае інфармацыю аб абнаўленні інфраструктуры на нямецкім баку. Я ўважаю, што гэты праект, які атрымаў дапамогу Еўракамісіі, павінен быць рэалізаваны. Непрыняцце пастановы аб сінхранізацыі тармозіць праект. Цяпер мы гаворым пра 2025 год. Калі разглядаць альтэрнатыву праз Талін або Хельсінкі, то гэта яшчэ пяць гадоў», - сказаў Сквярняліс.

Ён таксама мае намер выказаць заклапочанасць з нагоды планаў пашырэння газаправода Nord Stream, які злучае праз Балтыйскае мора Нямеччыну і Расею, які, на думку крытыкаў, нанясе шкоду Украіне як краіне транзіту і павысіць залежнасць Еўропы ад расейскага газу.

«Гэтае пытанне будзе ўзнятае ў тым ключы, што праект з'яўляецца залішнім і не выгадным для ЕЗ. Гаворачы пра салідарнасць, мы павінны прытрымлівацца не толькі за эканамічнымі інтарэсамі адной краіны, але не забываць і пра ўсе супольнасці, што часта энэргетычныя пытанні выкарыстоўваюцца для прасоўвання геапалітычных інтарэсаў», - сказаў Сквярняліс.

Чакаецца, што ў чацвер лідары ФРГ і Літвы абмяркуюць пытанні бяспекі, міграцыі, парадак працы ЕЗ. Гэта чацвёрты замежны візіт літоўскага прэм'ера, што распачаў працу ў снежні.

Падчас двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў урадаў таксама плануецца абмеркаваць Расею, а таксама будучыню Еўразвязу, дзе ўзмацняецца неспакой з нагоды яго адзінства ў сувязі з пастановай брытанцаў выйсці з блока, небяспекай ісламскіх экстрэмістаў, няўпэўненасцю ў курсе замежнай палітыкі ЗША.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках