26 красавiка 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай вобласці тры рэйсавыя аўтобусы загрузлі ў снежных намецях

1
У Берасцейскай вобласці тры рэйсавыя аўтобусы загрузлі ў снежных намецях
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вызваляць транспартныя сродкі са снежнага палону давялося выратавальнікам.

Адразу два аўтобусы затрымаліся 8 лютага на заснежаных дарогах у Столінскім раёне. Яшчэ адзін аўтобус не змог працягнуць шлях у Берасцейскім раёне. Вызваляць транспартныя сродкі са снежнага палону давялося выратавальнікам.

Нягледзячы на гэтыя выпадкі, рух іншых аўтобусаў вёўся згодна з раскладам.

— У вобласці такіх выпадкаў было ўсяго тры. Завязлі аўтобусы па дарозе ў аддаленыя ад трас вёскі. Кіроўцам дапамаглі выбрацца з намецяў, і яны прадоўжылі рух, — паведаміў БелТА генеральны дырэктар «Брэстаблаўтатранса» Ананій Хвасцюк.

Паводле інфармацыі РУП «Брэстаўтадар», на дарогах рэспубліканскага значэння працуе больш за 100 адзінак тэхнікі. Уборкай раённых дарог займаюцца прадпрыемствы ЖКГ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках