26 красавiка 2024, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец падрабіў позву ад следчых, каб не ісці п'яным на працу

8
Магілёвец падрабіў позву ад следчых, каб не ісці п'яным на працу

На падробленым дакуменце быў нават штамп «Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

На 31-гадовага жыхара Магілёва распачатая крымінальная справа за падробку дакумента. Расследаваннем займаўся Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, паведамляе euroradio.fm.

Паведамляецца, што ў лістападзе 2016 года мужчына ў нецвярозым стане вырашыў не ісці на працу, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў. Для таго, каб яму не быў запісаны прагул, вынаходлівы магілёвец з дапамогай ноўтбука і друкаркі падрабіў позву Следчага камітэта — нібыта, яго выклікалі сведкам у крымінальнай справе. На падробленым дакуменце быў нават штамп «Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Гэтую фальшывую позву ён аддаў свайму начальству. У выніку абвінавачанаму быў налічаны і выплачаны заробак за дзень. Аднак потым прадпрыемства накіравала фальшывую позву ў кіраванне Следчага камітэта Магілёўскай вобласці для ўключэння выплачанага заробку ў лік працэсуальных выдаткаў. Тады і быў выкрыты падман з дакументамі.

Цяпер следчыя завяршылі расследаванне справы і перадалі матэрыялы пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках