27 красавiка 2024, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не знайшлі аўтара змяненняў у графіці аб «дружбе» Масквы і Менска

11
Улады не знайшлі аўтара змяненняў у графіці аб «дружбе» Масквы і Менска

Міліцыя распісалася ва ўласным бяссіллі.

Завершана праверка з нагоды з перамаляванага графіці аб дружбе Масквы і Менска ў беларускай сталіцы. Падстаў для распачынання крымінальнай справы не знайшлі, як і самога мастака. Аднак склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на двух імаверных удзельнікаў акцыі.

«Падчас следчай праверкі прыкмет крымінальнай каральнай дзеі не ўстаноўлена. Выяўленыя прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння. Матэрыялы перададзеныя ў міліцыю для дачы прававой ацэнкі і прыцягнення асобы да адміністрацыйнай адказнасці», — паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Менска Аляксей Клімовіч.

У сталічнай міліцыі TUT.BY распавялі, што пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні складзеныя ў дачыненні да двух чалавек паводле артыкула 10.9 КаАП (Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Ім пагражае штраф сумаю да 50 базавых (1150 рублёў). Гэтых грамадзян міліцыя палічыла датычнымі, а вось сам мастак фігуруе як неўстаноўленая асоба.

Найбліжэйшым часам пратаколы разгледзіць суд, распавёў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

— Матэрыялы праверкі сабраныя і будуць у хуткім часе накіраваныя ў суд Кастрычніцкага раёна Менска.

Нагадаем, у чэрвені расейскі мастак Артур Кашак прэзентаваў сваё графіці на сталічнай шматпавярхоўцы вуліцы Магілёўскай, 32. Гэта стала своеасаблівым падарункам да Дня Масквы ў Менску. Менчукі тады адрэагавалі на малюнак па-рознаму.

А ў канцы кастрычніка невядомы мастак дамаляваў калючы дрот на графіці. Неўзабаве праз СМІ ён на правах ананімнасці патлумачыў свае матывы:

«У гэтай працы я не хацеў гаварыць пра палітыку ці пра стасункі Беларусі з Расеяй. <...> Сваёй акцыяй я хацеў сказаць, што, калі хтосьці збіраецца ператварыць вулічнае мастацтва ў інструмент прапаганды і камерцыйнай нажывы, ён павінен быць гатовы да таго, што так проста яму гэта з рук не сыдзе».

Кіраўніцтва сталіцы прапанавала аўтару вярнуць малюнку першапачатковы выгляд на працягу тыдня ці гэта зробяць сіламі горада. У выніку так і здарылася — улады выправілі малюнак сваімі сіламі і прыгразілі мастаку судом для кампенсацыі выдаткаў.

У снежні мэр Менска Андрэй Шорац заявіў, што горад будзе спаганяць з графіціста выдаткі за выпраўленне. І тады чыноўнік заявіў, нібыта асоба чалавека, які дамаляваў мурал, ужо высветленая.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках