26 красавiка 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро пачалі па-новаму пазначаць месцы для паджылых людзей

10
У метро пачалі па-новаму пазначаць месцы для паджылых людзей

Новыя абазначэнні з'явіліся ў вагонах аднаго з цягнікоў на першай лініі сталічнага метро.

У якасці экспэрыменту ў менскім метро будуць па-іншаму пазначаць месцы для паджылых людзей. Першы цягнік з новымі інфармацыйнымі налепкамі ў вагонах выходзіць ужо сёння. Пра гэта распавёў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін, паведамляе tut.by.

Новыя абазначэнні з'явіліся ў вагонах аднаго з цягнікоў на першай лініі метро. Інфармацыйныя паказальнікі тут размешчаныя не над сядзеннямі, а проста на спінках як у наземным транспарце. Такія налепкі з'явіліся на кожным сядзенні каля дзвярэй у кожным сектары.

Са слоў Кузьміна, пастанову прынялі на падставе зваротаў пасажыраў аб тым, што старыя паказальнікі былі не зусім прыкметныя. Калі экспэрымент пройдзе паспяхова, то гэтую практыку распаўсюдзяць і на іншыя цягнікі.

Эфектыўнасць правераць на падставе таго, ці стануць людзі часцей саступаць месца паджылым і ці будуць скаргі на новаўвядзенне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках