10 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бабруйску: «Лукашэнка, сыходзь! Няма табе больш месца сярод народу!»

21
Жыхары Бабруйску: «Лукашэнка, сыходзь! Няма табе больш месца сярод народу!»
Фото: svaboda.org

Больш за 1000 чалавек выйшлі на акцыі пратэсту ў Бабруйску.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн з акцыі. Людзі абураныя да мяжы, скандуюць «Свабоду!», «Лукашэнка, сыходзь!».

Прыводзім некалькі выказванняў пратэстоўцаў:

«Людзям жэрці няма чаго. Эканомім на ўсім. Лукашэнка самазванец і узурпатар»

«Толькі скасаванне дэкрэту і баста!»

«Хай ён скароціць 11 міністэрстваў, 6 камітэтаў. Што робяць столькі чыноўнікаў? Хай скарачае свой штат, а не нас»

«Няхай ён сыходзіць і не дурыць людзям галаву. Поўны бязмежжа»

«Людзей не лічаць за народ»

«Усюды за мяжой за беспрацоўе людзям плацяць, а мы павінны самі плаціць! Як можна жыць???»

«Пасля вайны так цяжка не было!»

«Хутка і пенсію адбяруць!»

«На Украіне прайшоў Майдан і там жывецца лягчэй! І нам цяжэй жыць без вайны!»

«Лукашэнка сыходзь! Няма табе больш месца сярод народа!»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках