26 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы»

41
«Не верце Лукашэнку, трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы»
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Старшыня КХП БНФ Зянон Пазняк назваў хлуснёй перадачу БТ.

Асноўнай тэмай галоўнай прапагандысцкай праграмы БТ «Галоўны эфір» у нядзелю стаў дэкрэт №3. За кадрам прагучалі словы вядоўцы аб нейкім закліку Зянона Пазняка не ўдзельнічаць у дэманстрацыях пратэсту.

У каментары «Радыё Свабода» палітык зняпраўдзіў словы БТ:

«Характэрнай уласцівасцю гэтай хамскай антынароднай улады ў Беларусі і яе халуйскай абслугі з'яўляюцца прадажнасць і хлусня. Яны ўжо 22 з паловай гады хлусяць народу і ўсяму свету. Няўжо яшчэ ёсць людзі, якія вераць іх тэлевізіі?!»

Пазняк падтрымаў таксама акцыі ў беларускіх гарадах супраць «падатку на дармаедства»:

«Беларусы выйшлі на вуліцы і плошчы з пратэстам, таму што іх абразілі паскудным словам «дармаеды» і хочуць садраць грошы з беспрацоўных. Тым, хто сумняваўся ў людзях, цяпер паглядзіце, які гэта прыгожы, адкрыты і разумны народ, як дакладна людзі фармулююць свае думкі і пратэсты, якая лексіка без грубых слоў і абразаў, якое вострае абурэнне! Але людзі не жывуць нянавісцю, перажываюць за родную Беларусь, як жанчына ў Бабруйску, якая плакала за будучыню краіны».

Палітык бачыць у вулічных пратэстах адзіную магчымасць для людзей, каб абмяняцца думкамі і адчуць сябе моцным народам:

«Трэба пратэставаць, выходзіць на плошчы. Але нельга дапусціць, каб нашых даверлівых людзей чарговы раз падманулі правакатары ці падставілі пад удар бандыты, якія захапілі ўладу. Таму дзве парады: быць пільнымі, не паддавацца на правакацыі. І другое: самаарганізавацца ў групы працоўных і супраціўляцца антынацыянальнай палітыцы ўлады. Толькі арганізаваны народ - сіла. Мэтай барацьбы будзе вольная Беларусь. Гэта наша краіна, гэта наша зямля. І трэцяя парада: не верце Лукашэнку і яго хлуслівай тэлевізіі, ні менскім, ні, тым больш, маскоўскім. Верце свайму сумленню», - заявіў Зянон Пазняк.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках