26 красавiка 2024, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пратэставаць да помніка Леніну

19
У Мазыры некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пратэставаць да помніка Леніну
Фото; svaboda.org

У Мазыры на плошчу Леніна 18 сакавіка выйшла некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадаволенасць «дармаедскім» дэкрэтам №3 і эканамічнай сітуацыяй у горадзе і краіне.

Адзін з удзельнікаў стыхійнага сходу паведаміў «Радыё Свабода»:

«Ідзе дождж, мокры снег, але гараджане пакуль не сыходзяць. Уголас абураюцца цяжкім станам жыцця, скарачэннямі на прадпрыемствах, нізкімі заробкамі».

Да людзей падыходзіў намеснік кіраўніка РАУС, папярэджваў, што сход незаконны. Аднак людзі прадаўжаюць стаяць каля помніка «правадыру сусветнай рэвалюцыі Ульянаву-Леніну».

Паводле словаў відавочцаў, траса Кобрын – Гомель поўная экіпажаў патрульных машынаў ДАІ. Стаяць яны на ўездах у Мазыр, у Рэчыцу.

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі апавёў, што ягоную аўтамашыну інспектары ДАІ (бартавы нумар 407) дагналі на трасе з уключанай мігцелкай прыкладна за дзесяць кіламетраў ад абласнога цэнтра.

«Казалі нешта няўцямнае пра няправільны абгон, патрабавалі адчыніць багажнік. Я не супраць, але толькі з панятымі. З напарнікам мы ехалі ў Рэчыцу, цяпер сядзім у машыне, чакаем панятых. Побач і экіпаж ДАІ», – паведаміў Кастусь Жукоўскі.

Раней на трасе паблізу Рэчыцы спынілі аўтамашыну журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай. Правяраюць, ці не сагнаны ейны аўтамабіль.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках