26 красавiка 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд абмяжуе ўвоз ялавічыны з-пад Магілёва

3
Рассельгаснагляд абмяжуе ўвоз ялавічыны з-пад Магілёва
ФОТА З САЙТА GLAVLIST.RU

Установа абвінавачвае беларускі бок ва ўвозе ў РФ украінскай ялавічыны пад выглядам беларускай.

Гэта звязана з неаднаразова выяўленымі выпадкамі ўвозу з гэтага рэгіёну ўкраінскай ялавічыны пад выглядам беларускай.

Управа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей папросіць абмежаваць пастаўкі ялавічыны з Магілёўскай вобласці Беларусі. Пра гэта ТАСС паведамілі ў нядзелю ў міжрэгіянальнай управе структуры.

«Управа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей будзе хадайнічаць перад Федэральнай службай ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснаглядам) аб магчымасці ўвядзення абмежавальных захадаў у дачыненні да паставак з Магілёўскай вобласці сыравіны жывёльнага паходжання, напрыклад, ялавічыны», - сказалі ва ўправе.

Гэта звязана з неаднаразова выяўленымі выпадкамі ўвозу з гэтага рэгіёну Беларусі ўкраінскай ялавічыны пад выглядам беларускай, патлумачыла ТАСС прадстаўніца ўправы Святлана Земчанкова.

Напрыклад, 18 сакавіка ў Бранскай вобласці была знойдзеная партыя ялавічыны вагой больш за 34 тон. Згодна з ветэрынарным сертыфікатам, мяса вырабленае ў Магілёўскай вобласці, але падчас надгляду былі выяўлены сляды зрэзаў ветэрынарных клеймаў, распавяла суразмоўца агенцтва.

«Гэта сведчыць пра відавочнае ўтойванне паходжання мясной сыравіны, пры гэтым імпарт украінскай ялавічыны ў Беларусь, у тым ліку ў Магілёўскую вобласць, вядзецца на досыць высокім узроўні, што выклікала пытанні аб праўдзівым паходжанні мяса», - дадала ён.

Такі выпадак адбыўся 19 сакавіка пад Смаленскам - мясцовая мытня спыніла аўтамабіль з 16 тонамі ялавічыны, вырабленай, паводле дакументаў, таксама на магілёўскім прадпрыемстве. Пры гэтым ветэрынарныя клеймы таксама былі зрэзаныя.

Земчанкова распавяла, што з пачатку лютага, калі былі абмежаваныя пастаўкі ялавічыны з Менскай вобласці, значна вырас увоз мяса з-пад Магілёва. Рост склаў 30%, пры гэтым за той жа перыяд амаль 30% магілёўскай ялавічыны было забракавана расейскімі кантралёрамі праз зрэзаныя клеймы, мікрабіялагічныя паказчыкі і з іншых прычын. Усяго з пачатку лютага на расейскі рынак у Бранскай і Смаленскай абласцей было не дапушчана больш за 140 тон ялавічыны з Магілёўскай вобласці.

З 6 лютага Расея забараніла пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з Менскай вобласці праз пастаўкі беларускімі прадпрыемствамі ў Расею забароненай да ўвозу ўкраінскай і еўрапейскай прадукцыі. Паводле звестак Рассельгаснагляда, Беларусь рээкспартавала ў РФ не менш чым 15 тысяч тон украінскай ялавічыны ў 2016 годзе. Адной з прыкмет рээкспарту ў структуры назвалі зразанне ветэрынарных клеймаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках