26 красавiка 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ замовіла амаль 50 тысяч сцягоў для афармлення трунаў

23
Мінабароны РФ замовіла амаль 50 тысяч сцягоў для афармлення трунаў

За два гады РФ павялічыла выдаткі на пахаванне вайскоўцаў на мільярд рублёў.

Расея павялічыла выдаткі на пахаванне вайскоўцаў у 2017 годзе, для афармлення трунаў закупляе 50 тысяч сцягоў. Міністэрства абароны Расеі закупляе 49 тысяч палотнішчаў дзяржаўнага сцяга РФ для афармлення трунаў на суму 25 млн рублёў (блізу 12 млн грн).

За два гады РФ павялічыла выдаткі на пахаванне вайскоўцаў на мільярд рублёў. Пра гэта паведамляе «Газета.ру» Усяго ж у 2017 годзе міністэрства плануе выдаткаваць да 6,3 мільярда рублёў на рытуальныя паслугі: падтрыманне воінскіх пахаванняў, усталяванне надмагілляў і помнікаў.

Паводле інфармацыі крыніцы ў адной з сілавых структур, з рытуальнымі сцягамі і воінскімі ўшанаваннямі хаваюць не толькі вайскоўцаў, але і цэлы шэраг іншых катэгорый грамадзян.

«Вайсковае міністэрства - гэта велізарная структура. Ёсць шмат вайсковых пенсіянераў, ветэранаў, якіх таксама належыць хаваць з вайсковымі ўшанаваннямі, - тлумачыць суразмоўца.

- Акрамя таго, далёка не заўсёды вайскоўцы гінуць на полі бою.

Аднак у 2016 годзе выданне РБК са спасылкай на звесткі Мінабароны пісала, што вайсковае міністэрства штогод павялічвае выдаткі, звязаныя з пахаваннем і рытуальнымі паслугамі. Так, паводле звестак Мінабароны, з 2013 да 2015 года міністэрства штогод выдавала паводле артыкула «Кампенсацыя выдаткаў на пахаванне» блізу 5 млрд рублёў. У 2016 годзе сума выдаткаў на пахаванне вырасла да 5,9 рублёў. У 2017 годзе плануецца выдаткаваць да 6,3 мільярда рублёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках