19 лiстапада 2019, aўторак, 1:50
Дзень другі
Рубрыкі

Макрон упэўнена апярэджвае Ле Пэн на выбарах прэзідэнта Францыі

6
Макрон упэўнена апярэджвае Ле Пэн на выбарах прэзідэнта Францыі
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

У другім туры Эмануэля Макрона падтрымаюць 64% выбарцаў, Марын Ле Пэн – толькі 36%.

Паводле вынікаў сацапытання, праведзенага кампаніяй Ordoxa, Эмануэль Макрон з невялікім адрывам апярэдзіць Марын Ле Пэн у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі. Паводле апытання, Макрон атрымае ўпэўненую перамогу ў другім туры, паведамляе «Радыё Польшча».

За былога міністра эканомікі ў першым туры маюць намер прагаласаваць 26,5% апытаных. Лідарка «Нацыянальнага фронту» падтрымліваюць 26% удзельнікаў апытання. У другім туры Макрон можа разлічваць на падтрымку 64% выбарцаў, Ле Пэн – 36%.

Адзначым, што за кансерватыўнага кандыдата Франсуа Фіёна гатовыя прагаласаваць 19% апытаных.

Нагадаем, што першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі прызначаны на 23 красавіка, другі – на 7 траўня.