Беларускія банкі пераглядаюць камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў
- 25.08.2026, 2:31
Банкаўскія «санкцыі» супраць расійскага рубля працягваюцца.
Беларускія банкі працягваюць пераглядаць камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў. На гэты раз збор павысіў «Прыорбанк».
З 24 жніўня «Прыорбанк» з 5% да 15% павысіў камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў ад некаторых кліентаў. Наваўвядзенне закранула нерэзідэнтаў нашай краіны, якія хочуць залічыць гэтую валюту на рахункі беларусаў або іншых замежнікаў. Што да жыхароў нашай краіны, то гэту камісію давядзецца плаціць, калі яны збіраюцца «занесці» наяўныя расійскія рублі на рахункі нерэзідэнтаў.
Раней некаторыя іншыя банкі таксама ўвялі падобныя камісіі, іх памер дасягае 20% ад сумы. Пры гэтым некаторыя фінансавыя ўстановы спачатку прымалі гэтыя «санкцыі» ў дачыненні да расійскага рубля, а потым узмацнялі іх, павышаючы збор.
У пачатку ліпеня гэтага года стала вядома, што ў Казахстане і Кіргізстане за ўнясенне на рахункі наяўных расійскіх рублёў пачалі браць камісіі, а частка банкаў Арменіі ўвогуле адмовілася прымаць купюры.