Расіянін пра беларусаў: Мы ніколі не будзем іх вартыя
4- 24.08.2026, 15:22
- 2,644
Меркаванне жыхара суседняй краіны.
Расіянін brumeqq, які апынуўся транзітам у Мінску, падзяліўся ў Threads уражаннямі пра беларусаў.
«Прыляцеў у Мінск на тры дні з перасадкай, — піша ён. — Сяджу сёння раніцай каля пад’езда, чакаю таксі ў аэрапорт.
Ідзе жанчына міма, выйшла з пад’езда. Крыху адыходзіць, потым паварочваецца і кажа: “Вы мяне прабачце, проста я ўчора ўвечары ў пад’езд заходжу — вы на лавачцы сядзіце. Зараз выхаджу — вы зноў тут. У вас усё добра?”
Мы, расіяне, ніколі не будзем іх вартыя».
На працягу апошняга года расіяне пачалі актыўна шукаць спосабы з’ехаць з краіны. У ліпені колькасць адпаведных запытаў у «Яндэксе» дасягнула максімуму з пачатку 2023 года. Адным з самых папулярных месцаў для пераезду грамадзяне суседняй краіны разглядаюць менавіта Беларусь.