На Палессі прайшоў відовішчны фестываль коняў
- 24.08.2026, 15:00
У праграме былі гонкі, коннае шоу і спаборніцтвы на поні.
На выхадных у аграгарадку Рэмелі Столінскага раёна прайшоў фестываль коняў «Палеская ніва — 2026». Такі фест правялі на Палессі ўжо ў 10-ы раз. У праграме былі спаборніцтвы па конным спорце, дзіцячыя спаборніцтвы на поні, конкур і выстаўка племянных коняў. Onlíner прадставіў фотарэпартаж з гэтай падзеі.
Фестываль трываў два дні. Акрамя «коннай» праграмы, гасцей чакалі кірмаш майстроў, выступленні артыстаў і вялікая дыскатэка.



Выступленні атрымаліся максімальна эмацыйнымі.
Адна з самых відовішчных частак фестывалю — шоу коннага клуба «Залатая грыва».



А самай масавай часткай свята — парад удзельнікаў.


У Рэмелі знаходзіцца ААТ «Палеская ніва» — адно з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Усяго ў гаспадарцы працуе больш за 580 супрацоўнікаў. На тэрыторыі арганізацыі знаходзяцца шэсць малочнатаварных ферм, пяць ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, а таксама племянная каняферма — менавіта яна і стала стартам для правядзення фестывалю.



На Палессі прайшоў фестываль коняў з гонкай запрэжак і спаборніцтвамі на поні - Людзі Onlíner
На выхадных у аграгарадку Рэмелі Столінскага раёна прайшоў фестываль коняў «Палеская ніва — 2026». Такі фест правялі на Палессі ўжо ў 10-ы раз. У праграме былі спаборніцтвы па конным спорце, ...