Удары Украіны па Ozon б'юць па «асабістым банкіры» Пуціна
- 25.08.2026, 7:04
Бенефіцыярамі кампаніі з'яўляюцца «Сбербанк», Юрый Кавальчук і Уладзімір Еўтушэнкаў.
Украіна пасля Wildberries пачала граміць склады кампаніі Ozon. Гэта ўдар не толькі па расійскай эканоміцы, але і па бліжэйшым атачэнні дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна. Такую інфармацыю апублікаваў уплывовы расійскі рэсурс «ВЧК-ОГПУ», які звязваюць з расійскімі спецслужбамі, піша dialog.ua.
На сённяшні дзень пашкоджана пяць буйных складаў маркетплэйса. І гэта, відавочна, толькі пачатак. Акцыі Ozon паляцелі ўніз, прадаўцы ладзяць распродажы сабе ў страту, спрабуючы збыць тавар да таго, як ён будзе знішчаны.
Галоўным бенефіцыярам кампаніі з'яўляецца расійскі мільярдэр Юрый Кавальчук, якога называюць «асабістым банкірам» Пуціна.
«Бенефіцыары ў Ozon такія ж цікавыя, як і ў WB. Найбуйнейшы пакет за апошні час скупілі структуры венчурнага інвестара Аляксандра Чачавы. Чачава, паводле слоў крыніцы, — гэта «аватар» Юрыя Кавальчука. А курыраваў здзелку намеснік кіраўніка АП РФ Сяргей Кірыенка», — паведаміў рэсурс.
Таксама пакетам акцый Ozon валодае яшчэ адзін расійскі мільярдэр Уладзімір Еўтушэнкаў. Трэцім буйным бенефіцыярам Ozon з'яўляецца найбуйнейшы расійскі дзяржбанк «Сбербанк».