27 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт з радыеактыўным грузам перавозіў абсталяванне з армянскай АЭС

25
Самалёт з радыеактыўным грузам перавозіў абсталяванне з армянскай АЭС

Арменія сцвярджае, што транспарціроўка абсталявання праводзілася адпаведна міжнародным патрабаванням.

Самалёт, што накіроўваўся транзітам з Арменіі ў Балгарыю і далей у Харватыю праз Гомель, з радыеактыўным грузам, перавозіў абсталяванне з АЭС. Пра гэта інфармагенцтву «Арменпресс» паведамілі ў міністэрстве энэргетычных інфраструктур і прыродных рэсурсаў Арменіі.

Адзначаецца, што абраная асноўным заказчыкам правядзення работ па прадаўжэнню тэрміну эксплуатацыі армянскай АЭС і мадэрнізацыі асноўных вузлоў — кампаніяй «Русатамсервіс» у якасці падрадчыка харвацкая кампанія «Хрыд» 3 кастрычніка 2016 года імпартавала ў Арменію абсталяванне «з мэтай правядзення работ кантролю за эксплуатацыяй у рамках праграмы мадэрнізацыі».

«Пасля завяршэння работ абсталяванне было адпраўлена з Арменіі такім жа шляхам, як і прыбыло ў краіну. Выкананне рэйса вяла беларуская авіякампанія JSC Aircompani Grodna», — адзначылі ў міністэрстве.

Там таксама падкрэслілі, што авіяцыйным уладам Беларусі была пададзена адпаведная інфармацыя і быў атрыманы дазвол на палёт, а працэс перавозкі абсталявання быў праведзены ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі.

Раней у Арменіі адмаўлялі наяўнасць радыеактыўных рэчываў на борце самалёта, што прыбыў з Ерэвана ў Гомель.

Нагадаем, што ў дзяржаўным памежным камітэце Беларусі распавялі, што 19 сакавіка ў аэрапорце Гомеля прадстаўнікі мытні і памежнай службы пры аглядзе транзітнага самалёта, які рухаўся транзітам з Арменіі ў Балгарыю і далей у Харватыю, выявілі груз з перавышэннем радыяцыйнага фону ў 250 разоў.

Падчас агляду грузавога паветранага судна АН-12 быў выяўлены груз (маніпулятар для бескантактавага тэставання) з маркіроўкай наяўнасці крыніцы іанізуючага выпраменьвання. Пасля вывучэння кампетэнтнымі органамі прадстаўленых суправаджальных дакументаў і пацверджання наяўнасці прававых падстаў для перамяшчэння названага грузу была прынятая пастанова аб пропуску паветранага судна з грузам праз дзяржаўную мяжу.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках