26 красавiка 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Ашурок: Святкаваць Дзень Волі буду на волі

4
Вітольд Ашурок: Святкаваць Дзень Волі буду на волі
ВІТОЛЬД АШУРОК

Актывіст плануе паехаць 25 сакавіка на Дзень Волі ў Менск, а 26-га ўзяць удзел у акцыі ў Лідзе.

Грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурок не з’явіўся ў Лідскі РАУС, куды яго выклікалі на 21 сакавіка павесткай за ўдзел у Маршы абураных беларусаў, які прайшоў у Менску 17 лютага, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў актывіста, позва ў міліцыю за масавае мерапрыемства месячнай даўніны - спроба пакараць яго напярэдадні Дня Волі адміністрацыйным арыштам і, такім чынам, не даць адсвяткаваць яго на волі.

- Паехаць у Лідскі РАУС, атрымаць напярэдадні Дня Волі некалькі дзён арышту (колькі ўжо дадуць) і адсвяткаваць 25 сакавіка гэтага года за кратамі ўважаю для сябе з абразай. Пасля правядзення Дня Волі ў Менску і Лідзе, безумоўна, я гатовы адседзець столькі дзён арышту, колькі мне дадуць, але толькі пасля Дня Волі, - мяркуе актывіст.

Вітольд Ашурок не адмаўляе факту свайго ўдзелу ў Маршы абураных беларусаў 17 лютага і гатовы адбыць усялякае пакаранне, але пасля Дня Волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках