26 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбылося сёння ў Лондане

5
Што адбылося сёння ў Лондане

У сераду, 22 сакавіка, у цэнтры Лондана адбыліся адразу два інцыдэнты.

Падчас нападаў у цэнтры Лондана загінулі два чалавекі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлеканал Sky News.

Адна з ахвяр — жанчына. Род другога загінулага не ўдакладняецца. Са слоў лекара шпіталю святога Томаса, сярод пацярпелых шмат людзей з «жахлівымі траўмамі».

Паліцыя зазначае, што сярод ахвяр ёсць паліцыянты.

Падчас нападу на Вэстмінстэрскім мосце былі параненыя 10 чалавек, паведамляе Служба хуткай дапамогі. «Мы можам пацвердзіць, што мы дапамаглі сама менш 10 пацыентам на Вэстмінстэрскім мосце, а таксама прывялі шэраг шпіталяў у стан асаблівай гатовасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Жанчыну, якая ўпала ў Тэмзу, здалелі выратаваць. Раней аб тым, што ў ваду ўпаў чалавек, паведамлялі пацярпелыя.

У сераду, 22 сакавіка, у цэнтры Лондана адбыліся адразу два інцыдэнты: невядомы мужчына напаў на паліцыянтаў каля будынка брытанскага парламента. Ён быў застрэлены супрацоўнікамі праваахоўных органаў. У той жа час аўтамабіль збіў некалькі чалавек на Вэстмінстэрскім мосце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках