26 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля візіту «шунявак» у Дашкевічаў прапалі грошы і кот

81
Пасля візіту «шунявак» у Дашкевічаў прапалі грошы і кот
НАСТА ДАШКЕВІЧ
ФОТА: «НАША НІВА»

Няпрошаныя госці прыходзілі, калі гаспадароў не было дома.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, магчыма, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе nn.by.

Пакуль ягоная жонка Анастасія Дашкевіч высвятляла месцазнаходжанне мужа, у іх дома прайшоў ператрус.

«Адзінае, чаго я баялася, гэта начнога ператрусу з маленькімі дзеткамі на руках. Як яны будуць рэагаваць, як іх супакойваць і г. д. Але супрацоўнікі карных органаў паклапаціліся пра гэта: ператрус прайшоў без маёй прысутнасці. Што тут шукалі і што знайшлі застанецца загадкай», — напісала Наста Дашкевіч у «Фэйсбуку».

«Я прыйшла дадому, адкрыла дзверы сваім ключом, зайшла ў кватэру, мяне здзівіла, што дзверы адчыненыя, стаяць крэслы ў пакоі (відаць, панятыя сядзелі). Рэчы дасталі, адзенне Дзмітрыя — камуфляж, дакументы наверсе. Татальнага бязладдзя няма, але відаць, штосьці шукалі», — патлумачыла яна ў каментары для «Радыё Свабода».

Як высветлілася, з кватэры прапалі грошы — блізу 300-400 даляраў у двух канвертах.

Акрамя таго, прапаў кот Леапольд.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках