26 красавiка 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аддзел працаўладкавання: Шанцуе таму, у каго хуткія ногі

16
Менскі аддзел працаўладкавання: Шанцуе таму, у каго хуткія ногі

Значная частка прапанаваных на біржах вакансій - фальшывая.

Як развязаць праблему беспрацоўя? Адказ на гэтае пытанне шукаюць менскія чыноўнікі. У горадзе зладзілі адмысловы «кірмаш вакансій». Аднак, як высветлілася, прапановы былі сціплыя, а задаволеных мала. У сваю чаргу Лукашэнка анансаваў новае паляванне на «дармаедаў», паведамляе «Белсат».

Хто першы ўстаў – таго і тапкі

У сталічным міжраённым аддзеле працаўладкавання «Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны» 22 сакавіка было надзвычай шмат наведвальнікаў. З самай раніцы людзі займалі чэргі і спрачаліся.

Вядома, хто першы, той і мае больш за ўсё шанцаў атрымаць неабходную працу. Напружанасць у цэнтры занятасці зразумелая: некаторыя прыходзяць сюды не першы месяц. Пакуль безвынікова.

«Паводле прафесіі я трактарыст. У мяне 25 гадоў стажу. Яны мне за цэлы год працу так і не знайшлі», – скардзіцца беспрацоўны мужчына.

Улады імітуюць бурную дзейнасць

Уся надзея гэтых людзей была на кірмаш вакансій, арганізаваны гарадскімі ўладамі. Аднак хутка высветлілася, што працу займеюць не многія. Да прыкладу, прадпрыемства «Прамсувязь» можа прапанаваць не шмат, бо людзі адтуль амаль не звальняюцца.

Ці можна развязаць балючую праблему беспрацоўя такім чынам?

«Гэта мне нагадвае савецкія часы, калі ў крамах нічога не было. Тады ладзілі нейкія кірмашы, але акрамя кансерваў рыбных, солі і хлеба там нічога не было», – праводзіць паралелі Аляксандр Ярашук, прафсаюзны лідар.

«Шанцуе таму, у каго хуткія ногі»

Зрэшты, і самі цэнтры занятасці адкрыта прызнаюцца, што забяспечыць усіх ахвочых працай немагчыма.

«Фактычна 80% шукаюць працу, якая не патрабуе кваліфікацый. Гэта вартаўнік, ахоўнік або грузчык. Такія заяўкі паступаюць ад прадпрыемстваў, але на ўсіх іх не выстарчыць адназначна. Шанцуе тым, у каго хуткія ногі», – звяртае ўвагу Таццяна Цімафеева з міжраённага аддзела працаўладкавання.

Што рабіць, калі ногі не хуткія, а працаваць трэба?

«Адступаць ад свайго дыплома, не трымацца за яго мёртва, спрабаваць нейкія іншыя сферы, або ісці на некваліфікаваную працу, ведаючы, што ты там таксама не адзін ахвочы», – запэўнівае Таццяна Цімафеева.

Значная частка прапанаваных на біржах вакансій фальшывая

Гэтую праблему СМІ асвятлялі яшчэ на пачатку года. Сітуацыя не змянілася і цяпер. У такім стане, мяркуюць экспэрты, не зразумелы загад Лукашэнкі да траўня працаўладкаваць усіх беспрацоўных. Яшчэ раней ён казаў, што ў краіне трэба ствараць спецыяльныя брыгады, якія будуць садзіць лес, будаваць, фарбаваць і прыбіраць.

Вядома ж, дарэмна. Учора Лукашэнка заявіў, што не скасоўваў і не скасуе дзеянні дэкрэта аб «дармаедах». Маўляў, вядзецца праца, каб дэкрэт мог зарабіць на поўную.

Дармаедаў, са слоў Лукашэнкі, як мінімум 350 000 тысяч. А гэта значыць: другая серыя «лістоў шчасця» ўжо хутка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках