26 красавiка 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская мытня ў суботу будзе працаваць вельмі павольна

4
Літоўская мытня ў суботу будзе працаваць вельмі павольна
Фота: DELFI / Tomas Vinickas

25 сакавіка лепш схадзіць на Дзень Волі ў Менску, чым ехаць за пакупкамі ў Вільню і стаяць у чэргах.

Мытная служба Літвы 25 сакавіка праводзіць працы ў электронных сістэмах, на мяжы могуць быць чэргі. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.

У ДМК паведамілі, што 25 сакавіка з 9.00 да 21.00 у сувязі з планавымі работамі ў Літве не будзе функцыянаваць Сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый (Customs Declaration Processing System — MDAS) і сістэма Агульнага транзіту Еўрапейскага звязу (NCTS). У гэты перыяд будзе прымяняцца рэзервовая працэдура (падача на папяровым носьбіце).

— Абставіны, якія склаліся, могуць пацягнуць узнікненне чаргі на беларуска-літоўскім участку мяжы, — растлумачылі ў ДМК. Больш падрабязна з гэтай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце літоўскай мытнай службы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках