3 траўня 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Усю гэтую ўладу трэба мяняць

1
Мянчанка: Усю гэтую ўладу трэба мяняць

Дзеянні ўладаў аб'яднаюць людзей і прымусяць дзейнічаць.

«Хапалі ўсіх запар, пад'ехала тэхніка, звычайныя «Ікарусы», мікробусы. Людзей хапалі і садзілі ў гэтыя бусы. Гэтыя метады захопу ўлады і ўтрымлівання метадамі хапуна ні да чаго не прывядуць. Яны правакуюць людзей згуртавацца і дзейнічаць іх жа метадамі. Нам трэба рабіць сапраўды гэтак жа. Трэба гуртавацца ў маленькія аддзелы і хапаць іх. Мне ўжо за 60, я выдатна ведаю, як усё было, яго ніколі ніхто не выбіраў. На гэтыя выбары ніхто не ходзіць. Гэта захоп і ўтрыманне ўлады. Усе гэтыя фальсіфікацыі… усю гэтую ўладу, усё трэба мяняць. Цэлы апарат мяняць. Па-іншаму не можа быць», - распавяла ўдзельніца акцыі.

Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю з Дня Волі ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках