26 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрвісам беларусаў цяпер можа карыстацца мільярд чалавек

3
Сэрвісам беларусаў цяпер можа карыстацца мільярд чалавек

Сацыяльная сетка Facebook анансавала магчымасць дадаць на фота маску ад беларускага стартапу MSQRD.

За стварэннем сэрвісу стаяць у тым ліку і беларускія распрацоўнікі, паведамляе tut.by.

Каб зрабіць фота ці відэа з маскай, трэба націснуць на значок камеры ў верхнім левым куце прыкладання Facebook або правесці пальцам направа ў раздзеле «Стужка навін».

Опцыя даступная ў абноўленай версіі дадаткаў для iOS і Android, карыстальнікі ва ўсім свеце змогуць усталяваць яе на гэтым тыдні. Актыўная аўдыторыя дадатку Facebook перасягае мільярд чалавек.

МАЛЮНАК: NEWSROOM.FB.COM

Нагадаем, сэрвіс MSQRD накладвае на твар карыстальніка разнастайныя эфекты ў рэжыме рэальнага часу. У сакавіку 2016 года беларускую кампанію-распрацоўніка MSQRD набыў амерыканскі ІТ-гігант Facebook.

У інтэрв'ю ў сакавіку 2016 года распрацоўнікі сэрвісу называлі ўгоду з Facebook «пачаткам вялікай дарогі». У якасці мэты яны паказвалі распаўсюд маскі ва ўсім свеце. «Пачнем з гэтых паўтары мільярдаў», — казаў тады Яўген Няўгень пра аўдыторыю сацсеткі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках