26 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з’явіліся новыя затрыманыя і асуджаныя паводле палітычных матываў

3
У Беларусі з’явіліся новыя затрыманыя і асуджаныя паводле палітычных матываў

Дыктатарскі рэжым відавочна напрошваецца на санкцыі.

Лідар грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» Алег Корбан пайшоў даведацца прысуд у Савецкі суд, а дадому не вярнуўся.

У «Фэйсбуку» Корбан паспеўнапісаць: «Захапілі, 10 дзён арышту».

Са слоў жонкі актывіста Вольгі Бурневіч, судзілі Корбана паводле артыкула 23.34 за акцыю «Даеш падатак на яйкі!», якую праводзілі яшчэ ў студзені.

27 сакавіка Алега не было ў судзе. На заўтра ён прыйшоў даведацца прысуд, бо праз тэлефон пастанову суда яму не зачыталі. Вынік - 10 дзён арышту. Узялі яго ў будынку суда.

Таксама стала вядома, што адміністрацыйна арыштаванаму экс-фігуранту «справы графіцістаў» Вячаславу Касінераву выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу - хуліганства. Справа распачатая Следчым камітэтам Маскоўскага раёна Менска, паведамляе сайт spring96.org.

Абраная мера стрымання - узяцце пад варту. Цяпер Касінерава этапавалі ў следчы ізалятар №1 на вул. Валадарскага.

Нагадаем, сёння Вячаслаў Касінераў павінен быць вызвалены пасля адбыцця 15 дзён арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 17 лютага.

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў дзёрзкую акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніка паліцэйскаму гарадавому, які нядаўна ўзвялі там.

ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Таксама сёння стала вядома, што паводле сфабрыкаванай справе пра «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» у Менску затрымалі 27-га чалавека.

Ім стаў гісторык Аляксандр Зімніцкі, паведамляе «Радыё Свабода». 25-гадовы хлопец — выпускнік гістфака БДУ, цяпер навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея.

Маці затрыманага Зоя, якая жыве ў вёсцы Глінная Докшыцкага раёна, кажа, што сына затрымалі ў аўторак, 28 сакавіка. Зімніцкі патэлефанаваў маці і паведаміў, што ў яго быў ператрус і канфіскавалі пнеўматычны пісталет, які быў у яго даўно.

АЛЯКСАНДР ЗІМНІЦКІ З МІКРАФОНАМ

Напярэдадні прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын паведаміў, што абвінавачванні паводле справы аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» яшчэ не вылучаліся. Частку затрыманых трымаюць ва ўнутранай турме КДБ («амерыканка», частку — у СІЗА №1 МУС («Валадарка»).

Як паведаміла старшыня рады «Бацькаўшчыны» Ніна Шыдлоўская, на 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў следчых дзеяннях выкліканыя адвакаты шэрагу затрыманых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках