26 красавiка 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі на Берасце і Гомель

1
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі на Берасце і Гомель

У сувязі з павелічэннем плыні пасажыраў Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі.

Так, з 5 красавіка маршрутам Менск—Берасце—Менск прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №723/724, які будзе курсіраваць па серадах і чацвяргах (за выключэннем 19, 20, 26 красавіка, 4, 10, 17, 18 траўня, 7, 8 чэрвеня).

З Менска цягнік №723 будзе адпраўляцца а 7.00, а прыбываць на станцыю Берасце-Цэнтральны а 10.50 (цягнік робіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).

У зваротным кірунку цягнік №724 Берасце—Менск будзе адпраўляцца з Берасця а 15.50, а прыбываць у Менск а 19.30. Па шляху руху ён таксама будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

З 17 красавіка Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №718 маршрутам Менск—Гомель адпраўленнем з Менска а 14.56, які будзе дадаткова курсіраваць з панядзелка да чацверга (цяпер цягнік курсуе па пятніцах і нядзелях) з прыпынкамі на станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін, паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках