26 красавiка 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянера, які адмовіўся назваць прозвішча, асудзілі на 15 дзён

23
Пенсіянера, які адмовіўся назваць прозвішча, асудзілі на 15 дзён

Менскі суд абвінаваціў мужчыну ў непадпарадкаванні міліцыі і дробным хуліганстве.

Са слоў сваякоў затрыманага 25 сакавіка Валерыя, які ў міліцыі адмаўляўся назваць сваё прозвішча, 28 сакавіка асудзілі на 15 дзён за непадпарадкаванне міліцыі і дробнае хуліганства. Прозвішча Валерыя - Цімашэнка. Гэта пацвердзілі сваякі арыштаванага, паведамляе «Радыё Свабода».

Вячаслаў, якога затрымалі за некалькі хвілін да Валерыя Цімашэнкі, кажа:

«Затрымалі яго на вуліцы Акадэмічнай, яшчэ да пачатку асноўных падзей. Вуліца тады была амаль пустая. Сам момант затрымання я не бачыў, бо ўжо знаходзіўся ў міліцэйскім аўтобусе, куды праз пару хвілін зацягнулі і гэтага чалавека, які адмаўляўся называць міліцыянтам сваё прозвішча. Бачыў, як яму надзявалі кайданкі. Гэта адбывалася недзе цягам хвіліны, добра яго пашкуматалі, магчыма, тады і пашкодзілі яму рэбры, як пішуць у інтэрнэце. Потым, калі надзелі кайданкі, на маіх вачах не чапалі. Толькі словамі абменьваліся. У камеры з ім я не быў, а толькі ў актавай зале Ленінскага РУУС, дзе нас трымалі. Там ён адмаўляўся прадставіцца і патрабаваў, каб яму аддалі заплечнік, дзе былі ягоныя акуляры. А блізу 6 вечара мяне адпусцілі, ён застаўся».

Яшчэ адзін сведка - Яўген Жукавец, за падзеі 25 сакавіка быў аштрафаваны на 20 базавых адзінак. Да пераводу ў ізалятар на Акрэсціна Яўген Жукавец сядзеў у адной камеры з Валерыем Цімашэнкам. Вось што ён сказаў пра патрабаванні Цімашэнкі да міліцыянтаў:

«Бачыў і чуў ўсе ягоныя патрабаванні даць абаронцу (без якога ён адмаўляўся размаўляць), вярнуць акуляры (якія так і не вярнулі) і растлумачыць прычыну затрымання (якой ніхто не растлумачыў)».

Вячаслаў і Яўген Жукавец былі гатовыя з'явіцца з суд над Валерыем Цімашэнкам, але не атрымалася. Суд над затрыманым адбыўся на наступны дзень пасля большасці працэсаў у Ленінскім судзе Менску і прайшоў вельмі хутка.

Нагадаем, што 27 і 28 сакавіка ў Беларусі прайшлі суды над затрыманымі на Дзень Волі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках