26 красавiка 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маньяка з бензапілой прысудзілі да 15 гадоў

69
Маньяка з бензапілой прысудзілі да 15 гадоў
Улад Казакевіч
Фота: tut.by

Казакевіч будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

У пятніцу, а 10.30 раніцы, суддзя Менскага гарадскога суда Пётр Арлоў вынес прысуд па гучнай справе аб нападзе ў ГЦ «Еўропа». Напярэдадні, выступаючы ў спрэчках, дзяржабвінаваўца заявіў, што віна 18-гадовага Улада Казакевіча цалкам даведзеная, паведамляе tut.by.

— Высокі суд, пры прызначэнні пакарання трэба ўлічваць частковую выплату шкоды, непаўнагадовы ўзрост абвінавачанага ў момант злачынства, ягоныя характарыстыкі, і поўную адсутнасць раскаяння. Прашу прызнаць яго вінаватым і прысудзіць да 15 гадоў пазбаўлення волі, — заявіў пракурор Алег Буйленкаў.

Ні адвакат абвінавачанага, ні лекары падчас працэсу не ставілі пытанне аб тым, што Казакевіча трэба прымусова лячыць. Абаронца ўсяго толькі прасіў перакваліфікаваць арт. 139 КК «Забойства» на больш лёгкую частку, па якой пагражае пакаранне ад 6 да 15 гадоў, і прыбраць з абвінавачвання арт. 339 «Хуліганства» і арт. 13 КК «Падрыхтоўка да злачынства» праз недаведзенасць.

Праўда, падчас працэсу адвакат прасіў прызначыць паўторную судова-псіхіятрычную экспертызу, але суд хадайніцтва адхіліў.

У сваім апошнім слове абвінавачаны быў кароткі.

— На жаль, я не выканаў сваіх планаў масавага забойства. Я яшчэ вярнуся, каб скончыць пачатае, — спакойна заявіў Казакевіч.

Пасля гэтага бацька Уладзіміра Казакевіча пракаментаваў словы сына:

— Яго словы — пацвярджэнне хваробы. Яго трэба лячыць прымусова. Самі паглядзіце, як ён сябе паводзіць. Для мяне гэта дзікунства, але ў той жа час не сюрпрыз, ведаючы яго захворванне. Ніхто з экспэртаў не змог даць лагічны адказ, чаму сына прызналі псіхічна здаровым, — заявіў Валянцін Казакевіч.

Паводле пастановы суда, абвінавачаны павінен выплаціць пацярпелым 200 тысяч рублёў (блізу 100 тысяч даляраў).

Нагадаем, 8 кастрычніка малады чалавек з бензапілой зладзіў напад у ГЦ «Еўропа», у выніку якога загінула 43-гадовая прадавачка Алена Александронец, яшчэ дзве жанчыны пацярпелі.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках