26 красавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Хакасіі будаўнікі, што пратэстуюць перайшлі на сухую галадоўку

2
У Хакасіі будаўнікі, што пратэстуюць перайшлі на сухую галадоўку
ХАКАСІЯ. БУДАЎНІЦТВА ДАМОЎ ДЛЯ ПАГАРЭЛЬЦАЎ (АРХІЎНАЕ ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»)

Працоўныя патрабуюць выплаціць запазычанасць у заробку, якая існуе з 2015 года.

У Хакасіі будаўнікі жылля для пагарэльцаў, якія прастэстуюць, перайшлі на сухую галадоўку. Акцыя праходзіць у адной з кватэр Абакана, бо ўлады не дазволілі праводзіць яе на вуліцы, паведамляе «Радыё Свабода».

У галадоўцы, распачатай 6 красавіка, удзельнічаюць будаўнік з Чарнагорска Яўген Салтынюк, брыгадзірка з Кемераўскай вобласці Наталля Дабравольская, будаўнік з Краснаярскага краю Сяргей Трушын. Да іх далучыліся яшчэ два ўдзельнікі так званай прэзідэнцкай будоўлі з Краснаярскага краю.

У красавіку 2015 года ў Хакасіі адбыліся масавыя пажары на тэрыторыі Шырынскага, Усьць-Абаканскага, Бейскага і Арджанікідзаўская раёнаў. Тады загінулі больш за 30 чалавек, каля пяці тысяч засталіся без прытулку. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін распарадзіўся пабудаваць для іх новае жыллё да 1 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках